Аб правядзенні ўрока супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»
12 мая 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне пабывалі ў пачатковай школе №10 г.Кобрына.
Супрацоўнікі архіва правялі ўрок пад назвай «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь» для вучняў 4 «А» класа. Падчас урока школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Герб, сцяг і гімн – свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы», азнаёміліся з сімволікай Бярозаўскага, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў у форме гульні.
Навучэнцам таксама быў ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага спецыялістамі БДАКФФД да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
1. Вучні падчас урока «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь» |
![]() |
2. Школьнікі адказваюць на пытанні віктарыны «Герб, сцяг і гімн – свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы» |
![]() |
3. Дзеці падчас гульні |
![]() |
4. Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |