Памяць, гонар, адзiнства: архівісты Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і ЗГА ў г.Маладзечна прадставілі сумесную экспазіцыю на Кургане Славы
9 мая на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» было асабліва шматлюдна – ветэраны, прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і сем’і з дзецьмі сабраліся тут, каб адзіным парывам адзначыць Дзень Перамогі.
Мінская вобласць арганізавала маштабнае святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да юбілею. Тут гучалі песні ваенных гадоў, ўспаміналіся героі і подзвігі народа. Музейныя і архіўныя экспазіцыі расказвалі пра трагедыі вайны і імкненне да мірнай будучыні.
Архівісты прадставілі гістарычныя матэрыялы ў фармаце ролапаў, якія асвятлялі ключавыя тэмы, важныя для памяці і ідэнтычнасці рэгіёна. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў экспазіцыю, прысвечаную генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадставіў матэрыялы аб развіцці Міншчыны і гісторыі самога Кургана Славы. У сваю чаргу, Маладзечанскі архіў засяродзіўся на трагічных старонках гісторыі, звязаных з генацыдам насельніцтва ў Вілейскім, Мядзельскім, Маладзечанскім і Валожынскім рэгіёнах.
Экспазіцыя нагадала, што веданне гісторыі — гэта не толькі даніна павагі мінуламу, але і ключ да прадухілення падобных падзей у будучыні.
На фотаздымках: Выставачная экспазіцыя Дзяржархіва Мінскай вобласці і ЗДА г.Маладзечна
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |