9 мая 2025 г. у Віцебску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, завяршыліся песняй «Дзень Перамогі» і грандыёзным феерверкам

Віцебск 9 Мая акунуўся ў атмасферу ўрачыстасці – дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы, каб ушанаваць памяць герояў, якія абаранілі свет у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Святочныя мерапрыемствы аб’ядналі ўсе пакаленні гараджан у адзіным парыве памяці і гонару. Працягнулася свята ў парках і на плошчах: выставы ваеннай тэхнікі, канцэрты, кінапаказы пад адкрытым небам і шмат іншых мерапрыемстваў.

Увечары на плошчы Перамогі прайшоў святочны канцэрт «Наша Пераможная вясна!», які завяршыўся грандыёзным салютам і песняй «Дзень Перамогі», якую выканалі артысты, жыхары і гасцей горада.

Сярод удзельнікаў мерапраемства былі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

 

1. Святочны канцэрт «Наша Пераможная вясна!» 9 траўня 2025 г. у г.Віцебску.
2. Святочны салют 9 мая 2025 г. у Віцебску.
3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапраемства «Наша Пераможная вясна!».