Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у «Шэсце пакаленняў», парадзе і ўрачыстым мітынгу ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны

9 мая 2025 г. святочныя мерапрыемствы ў г.Віцебску стартавалі ў 10.00 з плошчы Леніна. Адсюль на плошчу Перамогі па вуліцы Леніна адбылося «Шэсце пакаленняў».

З добрым настроем, усмешкамі, размахваючы сцяжкамі і шарыкамі, прадстаўнікі працоўных калектываў, ведамстваў і арганізацый, устаноў адукацыі, ветэраны Узброеных Сіл прайшлі калонай ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі. У небе над плошчай дзяржаўны сцяг і сцяг Перамогі пранеслі два верталёты, з якіх таксама раскідвалі віншавальныя ўлёткі.

Потым адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, адбыўся мітынг.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у «Шэсце пакаленняў» і ва ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы Перамогі.

Вечная памяць героям! Вечная слава подзвігу савецкіх людзей! Са святам Вялікай Перамогі!

 

1. «Шэсце пакаленняў» 9 мая 2025 г. у г.Віцебску.
2. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі «Шэсця пакаленняў».
3. Ідзе «Шэсце пакаленняў» па цэнтральнай вуліцы Леніна ў г.Віцебску. Сярод удзельнікаў – калона супрацоўнікаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
4. Ганаровыя госці свята на плошчы Перамогі сустракалі ўдзельнікаў «Шэсця пакаленняў».