Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня Перамогі і да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
8 мая 2025г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня Перамогі, а таксама да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк адзначыў важнасць названых святаў у памяці беларускага народа. Таксама ён адзначыў вялікі ўклад работнікаў архіва ў справу захавання гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок расказаў аб укладзе беларускага народа ў справу перамогі над фашызмам, а таксама спыніўся на асноўных напрамках работы архіва па захавання гістарычнай памяці (выдавецкія і выставачныя праекты, інтэрнэт-праекты, навуковыя канферэнцыі і круглыя сталы).
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, к.г.н., дацэнт В.Г.Мазец распавёў калектыву архіва аб асноўных этапах гісторыі фарміравання дзяржаўных сімвалаў нашай дзяржавы.
Таксама 11 мая 2025 г.работнікі НАРБ прынялі ўдзел у правядзенні маштабнай акцыі, арганізаванай грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі – ад стэлы «Мінск – горад-герой» па праспекце Пераможцаў яны пранеслі велізарнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь даўжынёй 500 метраў і шырынёй 9 метраў.
![]() |
1. Выступленне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
3. Выступленне вядучага навуковага супрацоўніка В.Г.Мазеца |
![]() |
4. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе |
![]() |
5. Палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Работнікі НАРБ удзельнічаюць у акцыі – нясуць палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
![]() |
7. Работнікі НАРБ удзельнічаюць у акцыі – нясуць палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |