У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава «Шлях мужнасці і славы», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

7 мая 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Шлях мужнасці і славы», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у набліжэнне доўгачаканай Перамогі: франтавыя лісты, успаміны і фатаграфіі ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы аб узнагароджанні і ўвекавечанні памяці воінаў Савецкай Арміі і партызан.

 

1-2. Выстава «Шлях мужнасці і славы»
3. Наведвальнікі чытальнай залы і супрацоўнікі архіва знаёмяцца з дакументамі выставы