Сустрэча з навучэнцамі Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

05 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб гісторыі архіва, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80–годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма фильма «История Великой Победы», падрыхтаванага работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама прадстаўлена прэзентацыя дакументаў аб партызанах – Героях Савецкага Саюза.

Таксама І.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і іншымi дакументамі. Навучэнцы каледжа наведалі экспазіцыйныя выставы архіва «Благоустройство страны через призму времени» i «Весна Победы».

 

1. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш выступае перад навучэнцамі каледжа
2. Навучэнцы каледжа падчас наведвання архіва
3. Навучэнцы каледжа падчас прагляду дакументальнага фільма
4. І.У.Дарагуш распавядае пра ўдзельнікаў партызанскага руху Беларусі
5. Навучэнцы каледжа азнаямляюцца з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху Беларусі
6. Навучэнцы каледжа азнаямляюцца з экспазіцыйнай выставай «Благоустройство страны через призму времени»
7. Навучэнцы каледжа азнаямляюцца з выданнямі архіва