Выстава архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну..». у Дзяржархіве ў г. Оршы

7 мая 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» падрыхтавана і арганізавана выстава архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну..»..

Дзень Перамогі для нас сапраўды свята «са слязамі на вачах». Занадта многіх сыноў і дачок не далічылася рэспубліка з-за нямецка-фашысцкай агрэсіі. У кожнай беларускай сям’і ёсць свая гісторыя, звязаная з Вялікай Айчыннай вайной. Сярод іх – не толькі ваенныя гісторыі, але і пра жыццё пад акупацыяй, у лагеры ці ў партызанскім атрадзе.

На экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены 86 архіўных дакументаў і фатаграфій з фондаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»: акты Аршанскай гарадской надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў за перыяд акупацыі, даведкі, зводныя ведамасці, звесткі, рэестры актаў аб памеры шкоды, нанесенай нямецка-фашысцкімі захопнікамі г.Оршы і Аршанскаму раёну, звесткі аб колькасці грамадзян, гвалтоўна вывезеных фашысцкімі захопнікамі, абагульненыя звесткі аб ахвярах нямецка-фашысцкіх злачынстваў па г.Орша, Аршанскаму і Дубровенскаму раёнам Віцебскай вобласці, акты, карты размініравання тэрыторый, рашэнні, звесткі, планы па аднаўленні г.Орша ў пасляваенны перыяд, фатаграфіі горада Оршы ваеннага і пасляваеннага перыяду, а таксама фатаграфіі і матэрыялы з фотаальбома «Успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны-ветэранаў 247-га гвардзейскага стралковага ордэна Суворава палка, 84-ай гвардзейскай стралковай Карачэўскай Чырванасцяжнай ордэна Су6ова і 33-й армій», перададзенага ў архіў падпалкоўнікам у адстаўцы Фурманам Андрэем Лук’яновічам, удзельнікам абарончых баёў.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, каму цікавая гісторыя Аршанскага рэгіёна. Азнаёміцца з выставай могуць усе ахвочыя.