Аб удзеле спецыялістаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ва ўрачыстым мітынгу

У рамках маштабнага міжнароднага аўтапрабегу «Дарога Вялікай Перамогі» на мемарыяльным комплексе «За нашу савецкую Радзіму» («Кацюша») г.Орша, 6 мая 2025 года адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» дало старт аўтапрабегу, які аб’яднаў тысячы людзей з розных краін, каб ушанаваць памяць герояў, якія абаранілі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы Корбан Алеся і Чугунова Таццяна.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяла, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай праўды.

 

1-2. Урачысты мітынг ля мемарыяльнага комплексу «За нашу савецкую Радзіму» («Кацюша») г.Орша
3. Спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы Корбан Алеся і Чугунова Таццяна ўскладаюць кветкі да мемарыяла