У Дзяржархіве ў г.Глыбокае праведзена дыялогавая пляцоўка «Адкрыты дыялог аб вайне»
5 мая 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама, у рамках святкавання 80-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праведзена дыялогавая пляцоўка «Адкрыты дыялог аб вайне». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі маладога пакалення г.Глыбокае.
Галоўнай мэтай сустрэчы стаў дыялог на тэму захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб тым, што Дзень Перамогі для беларускага народа заўсёды будзе днём памяці і гонару.
Адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч, якая сказала: «Гістарычная праўда – гэта не проста факты і даты, гэта жывая памяць аб подзвігах і ахвярах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва прадставілі прысутным дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Айчыннай вайне.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Таццяна Аўласава правяла прэзентацыю выстаўкі архіўных дакументаў «Вайна. Перамога. Памяць».. На выставе прадстаўлены дакументы з асабістых фондаў людзей, праз лёсы якіх Вялікая Айчынная вайна прайшла, пакінуўшы аб сабе цяжкую памяць. Гэта ўдзельнік Вялікай айчыннай вайны Уладзімір Іосіфавіч Беразоўскі, настаўнік і краязнаўца Аляксандр Антонавіч Сабалеўскі, вязень нацызму Пётр Якаўлевіч Радзевіч.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі, што ж у жыцці кожнага з іх значыць Перамога, падзяліліся звесткамі аб сваіх сваяках, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства завяршылася акцыяй «Праспяваем «Дзень Перамогі» разам!».
![]() |
Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі |