Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб Вялікай Айчыннай вайне – спіс партызан атрада імя Катоўскага Брагінскага раёна

Партызанскі рух на акупіраванай гітлераўцамі Брагіншчыне зарадзіўся ў снежні 1941года з утварэннем узброенай групы братоў Сцяпана і Фёдара Філіпенкаў на базе Савіцкага патрыятычнага падполля. У маі-чэрвені 1942года ў выніку аб’яднання групы Філіпенкаў з групай Пятра Зіновіча быў створаны партызанскі атрад імя Р.І.Катоўскага пад камандаваннем Сцяпана Філіпенкі. Партызаны атрада наносілі ўрон ворагу: знішчалі тылавыя камунікацыі (лініі тэлефоннай сувязі, масты, грунтавыя дарогі) і склады боепрыпасаў, грамілі нямецка-паліцэйскія гарнізоны, умацаваныя ўчасткі і апорныя пункты, пускалі пад адхон варожыя эшалоны, а восенню 1943года дапамагалі наступаючай Чырвонай арміі ў вызваленні Брагіншчыны.

У выніку многія партызаны атрада імя Катоўскага былі прадстаўлены да ўзнагароджання медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945гг.»., аб чым сведчыць спіс партызан, які захоўваецца ў фондзе Брагінскага райвыканкама (Ф. 214. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 1-2). У іх ліку– камісар атрада Пётр Зіновіч, камандзір аддзялення Марцін Шэрэнок, камандзір падрыўной групы Якаў Івашына, радавыя Надзея Астапенка, Ігар Загаранскі, Кацярына Мельнічук і інш.

 

1-2. ЗДАРэч. Ф. 214. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 1-3