Напярэдадні Дня Перамогі Дзяржархівам Віцебскай вобласці арганізаваны выхады ва ўстановы г.Віцебска з дакладамі аб гісторыі вызвалення Беларусі і Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам хроніка-дакументальных фільмаў, падрыхтаваных БДАКФФД

Мерапрыемствы праведзены ў Інспекцыі МПЗ па Кастрычніцкім раёне г.Віцебска, установе аховы здароўя «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», ва ўстанове Санітарна-эпідэміялагічная служба «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». У канцы лекцыі дэманстравалася хроніка «Вызвалення Віцебска».

Фільмы «Вызваленне Віцебска» і «Гісторыя Вялікай Перамогі» паказаны на форуме для маладых спецыялістаў філіяла «Віцебскія цеплавыя сеткі» РУП «Віцебскэнерга».

Таксама лекцыя аб вызваленні Беларусі ад акупацыі летам 1944 года адбылася для ўстаноў крымінальнай выканаўчай сістэмы Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці.

Мерапрыемствы знаходзяць жывы водгук у слухачоў.

Падчас мерапрыемстваў праводзіцца рэкламная кампанія па папулярызацыі YouTube-каналу «БДАКФФД».

5 мая паказ фільмаў «Гісторыя Вялікай Перамогі» і «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне» адбыўся і для супрацоўнікаў самога архіва. Перад пачаткам мерапрыемства выступілі дырэктар архіва Кароль Аляксандр Мікалаевіч і намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.

 

1-2. У чытальнай зале Дзяржархіва Віцебскай вобласці падчас паказу фільмаў «Гісторыя Вялікай Перамогі» і «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне»
3. Ідзе лекцыя на форуме для маладых спецыялістаў філіяла «Віцебскія цеплавыя сеткі» РУП «Віцебскэнерга»
4. «Вызваленне Віцебска» глядзяць супрацоўнікі ўстановы Санітарна-эпідэміялагічная служба «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
5. Ідзе прагляд хронікі ва ўстанове аховы здароўя «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі»