Аб правядзенні кіналекторыя «Гісторыя Вялікай Перамогі» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
25.04.2025г. супрацоўнікі дзяржаўнага архіва г.Жлобіна арганізавалі ва УА«Сярэдняя школа №13 г.Жлобіна ім.В.В.Гузава» чарговы паказ дакументальнага негульнявога фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта мерапрыемства сабрала ў актавай зале 236 удзельнікаў, сярод якіх былі як выкладчыкі, так і навучэнцы 8-х, 9-х і 10-х класаў школы, што гаворыць аб высокім інтарэсе да тэмы гістарычнай памяці.
Кіналекторый не толькі ўзбагаціў веды навучэнцаў аб Вялікай Айчыннай вайне, але і стаў важным укладам у патрыятычнае выхаванне моладзі, што асабліва актуальна ў наш час.
![]() |
1. Заг.аддзелам выкарыстання Аксана Паўлюкова з уступным словам перад пачаткам фільма. |
![]() |
2. Заг.аддзелам выкарыстання Аксана Паўлюкова з уступным словам перад пачаткам фільма. |
![]() |
3. Навучэнцы і выкладчыкі школы падчас прагляда фільма. |