Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў ДУА «Гімназія №10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»

25 красавіка 2025 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна» былі арганізаваны 2 паказы дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказаў архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Трайгель распавяла прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва М.В.Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Гімназія №10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»