Семінар «Наменклатура спраў сельвыканкама» ў Рэчыцкім дзяржархіве
24 красавіка 2025 года на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы работнікамі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства быў праведзены семінар па тэме «Наменклатура спраў сельвыканкама». У ім прынялі ўдзел галоўны спецыяліст Рэчыцкага райсавета дэпутатаў В.М.Красоўская і кіраўнікі спраў сельсаветаў Рэчыцкага раёна.
На семінары разглядваліся наступныя пытанні: змяненні ў заканадаўстве па састаўленню наменклатуры спраў; работа архіва сельвыканкама, паняцце экспертнай камісіі і палажэнне аб ёй; парадак запаўнення паспарта сельвыканкама. З дакладамі па дадзеных пытаннях выступілі супрацоўнікі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства: І.В.Комар, Г.С.Жандарава, В.Л.Суворава, А.В.Сушынская.
Завяршыўся семінар паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Удзельнікі семінара «Наменклатура спраў сельвыканкама» |
![]() |
2. Загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства І.В.Комар выступае з дакладам |
![]() |
3. Вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Г.С.Жандарава выступае з дакладам |
![]() |
4. Архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства А.В.Сушынская выступае з дакладам |
![]() |
5. Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства В.Л.Суворава выступае з дакладам |
![]() |
6. Супрацоўнікі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства і ўдзельнікі семінара |
![]() |
![]() |
7-8. Паказ дакументальнага фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі» |