Валанцёрская акцыя БДАМЛМ у ДУ «Дом-музей г.Мінска»

24 красавіка 2025 года у рамках Года добраўпарадкавання члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з членамі ГА БРСМ правялі валанцёрскую акцыю па аказанні дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў частцы навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі.

Работнікі БДАМЛМ наведалі ДУ «Дом суправаджанага пражывання г.Мінска», які аказвае сацыяльныя паслугі грамадзянам, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спецыяльныя жылыя памяшканні ў дадзенай установе прадастаўляюцца для аказання паслуг суправаджанага пражывання інвалідам з умераным або выяўленым парушэннем здольнасці да самаабслугоўвання, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах, у тым ліку дзіцячых, а таксама інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, якія не маюць ва ўласнасці жылых памяшканняў і асоб, абавязаных па законе іх утрымліваць.

Работнікі БДАМЛМ аказалі дапамогу ў мыцці вокнаў, навядзенні парадку на тэрыторыі сацыяльнай установы. Адміністрацыя ДУ «Дом суправаджанага пражывання г.Мінска» выказала шчырую падзяку архіву-музею за аказаную дапамогу.

 

1. Удзел БДАМЛМ ў валанцёрскай акцыі ў ДУ«Дом суправаджанага пражывання г.Мінска»
2. Работнік БДАМЛМ падчас уборкі
3. Старшыня ППА БДАМЛМ М.А.Філімонцава
4. Кіраўнік першаснай ячэйкі ГА БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовіч