«Вызваленне Гомельшчыны. Жывая праўда гісторыі» ДАГАГВ прадстаўляе віртуальную выставу, прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

 

Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўляе віртуальную выставу «Вызваленне Гомельшчыны. Жывая праўда гісторыі», падрыхтаваную па дакументах архіва.

На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць і раскрываюць тэмы Вялікай Перамогі і вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нароўні з афіцыйнымі звесткамі, інфармацыямі, дакладнымі цыдулкамі і актамі на выставе прадстаўлена інтэрв’ю Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага, якое захоўваецца ў дзяржаўным архіве.

 

1. Дакладная цыдулка «Аб стане ізноў вызваленых раёнаў Палескай вобласці» ад 20.08.1944г.
З фондаў ДАГАГО Ф.702.Оп.13.Д.94. Л.23
2. Улік насельніцтва Гомельскага раёна да вайны і пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
З фондаў ДАГАГО Ф.144 Оп.1 Д.5 Л.76
3. Інфармацыя «Аб становішчы ў вызваленых раёнах Гомельскай вобласці на лістапад 1943 гады»
З фондаў ДАГАГО Ф.144 Оп.5. Д.1. Л. 1-3
4. Дакладная запіска «Аб стане матэрыяльна бытавога становішча працоўных па Веткаўскім раёне пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 1944г.З фондаў ДАГАГО Ф.278.Оп.1Д.9.Л.6
5. Спіс вызваленых грамадзян з нямецкага лагера ў раёне м. Азарычы Палескай вобласці Чырвонай Арміяй З фондаў ГААТАГ Ф.3402 Оп.1 Д.5.Л.14-16
6 Звесткі аб вызваленні Гомельскай вобласці ад нямецкай акупацыі
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.62. Л.125
7. Аб стане Веткаўскага раёна пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 06.02.1944г.
З фондаў ДАГАГО Ф.278.0п.1.Д.9. Л.5
8. Дакладная запіска «Аб стане Буда-Кашалёўскага раёна пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ад 27.12.1943г. з фондаў ДАГАГО Ф. 144. 0п.5. Д.14. Л.4
9. Дакладная запіска «Аб стане раёнаў Палескай вобласці, вызваленых у чэрвені-ліпені 1944г. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
З фондаў ДАГАГО Ф.702.0п.13.Д.94. Л.195-196
10. Інфармацыйная запіска «Аб становішчы спраў у раёнах, вызваленых ад нямецкіх захопнікаў у перыяд летняга наступу Чырвонай Арміі» ад 18.08.1944г. з фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.1. Л.11
11. Даведка «Аб аднаўленні дзейнасці раённых ашчадных кас у раёнах, вызваленых ад нямецкіх акупантаў Гомельскай вобласці» ад 31.05.1944г.
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.1. Л.158-161
12. Інфармацыя «Аб стане 8-мі вызваленых сельсаветаў Рагачоўскага раёна»
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.6. Л.257
13. Дакладная запіска «Аб становішчы ў Чачэрскім раёне пасля выгнання нямецка-фашысцкіх акупантаў» ад 04.12.1943г. з фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.20. Л.1-2
14. Дакладная «Аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў і нанесеным уроне па Уваравіцкім раёне» ад 05.12.1943г.
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.27. Л.1-3
15. Інфармацыя «Аб праведзеных мітынгах, прысвечаных вызваленню ад нямецкіх акупантаў сталіцы Беларусі горада Мінск па гар. Гомелю» 1944г.
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.7. Д.9. Л.9-10
16. Справаздача аб становішчы Лоеўскага раёна да часу вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.21. Л.43-44
17. Даведка «Аб становішчы ў г.Гомелі і некаторых мерах па ліквідацыі наступстваў гаспадарання нямецка-фашысцкіх акупантаў»
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.5. Д.1. Л.4-6
18. Інтэрв’ю Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага, да 20-годдзя вызвалення Гомельшчыны
З фондаў ДАГАГО Ф.2070. Оп.14. Д.14. Л.1-5
19. Пастанова бюро Гомельскага абкама КП(б)Б «Аб аднаўленні сродкаў сувязі ў вызваленых раёнах Гомельскай вобласці» ад 4 студзеня 1944г.
З фондаў ДАГАГО Ф.144. Оп.1. Д.12. Л.5-7
20. Дакладная запіска «Аб палітычным настроі насельніцтва пасля заканчэння вайны»
З фондаў ДАГАГО Ф.702. Оп.15. Д.117. Л.93-98