Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
11 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці правялі аглядную экскурсію для навучэнцаў 3-га курса ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
Падчас наведвання архівасховішча супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Наталля Якута расказала навучэнцам аб умовах захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў, аб тым, як праходзіць працэс аблічбоўвання архіўных дакументаў. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў дзецям прадэманстравалі працэс рэстаўрацыі дакументаў.
У парадку прафарыентацыі навучэнцы даведаліся, што атрымаць спецыяльнасць гісторыка-архівіста можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.
![]() |
1. У архівасховішчы |
![]() |
2. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута расказвае навучэнцам аб рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
3. Навучэнцы назіраюць за працэсам рэстаўрацыі дакументаў |