У гасцях у архівістаў супрацоўнікі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці і прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
18 красавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася экскурсія для супрацоўнікаў галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці і прадстаўнікоў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Сярод гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Анатольеўна Марозава і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Рыгор Аляксандравіч Варонін. Удзельнікі экскурсіі пабывалі ў архівасховішчы, дзе змаглі азнаёміцца з тэхналогіямі, якія адпавядаюць сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для захоўвання і выкарыстання дакументаў. Затым гасцям была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». Архіўныя дакументы і фатаграфіі, прысвечаныя гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення, выклікалі жывую цікавасць у прысутных. Экскурсія працягнулася наведваннем чытальнай залы, дзе госці змаглі задаць архівістам пытанні, якія датычацца дакументаў і іх пошуку ў архіве.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з выставай найбольш цікавых архіўных дакументаў, якія адносяцца да сферы адукацыі, перыяду Другой сусветнай вайны. Затым адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
1. Экскурсія ў архівасховішча. |
![]() |
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў знаёміць удзельнікаў экскурсіі з банэрнай выставай. |
![]() |
3. Госці знаёмяцца з дакументамі і фатаграфіямі банэрнай выставы. |
![]() |
4. Азнаямленне з выставай архіўных дакументаў. |
![]() |
5. Прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
6. Агульная фатаграфія пасля завяршэння экскурсіі |