Для калектыву Будаўніча-мантажнага поезда №169 філіяла ААТ «Дарбудмантажтрэст» прайшла лекцыя аб Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» з паказам фільма «Вызваленне Беларусі», падрыхтаванага БДАКФФД
Найбуйнейшая ў гісторыі Беларусі стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён» праходзіла з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944гады. У выніку сілы Чырвонай Арміі прасунуліся на захад больш як на 600км. Ад праціўніка была поўнасцю вызвалена Беларусь, а таксама частка Прыбалтыкі і ўсходнія раёны Польшчы.
Пачалася аперацыя 22 чэрвеня. Савецкія войскі пачалі разведку боем. Адначасова партызаны, якія дзейнічалі ў германскім тыле зрабілі налёты на ўсе найважныя камунікацыі саперніка.
Асноўны штурм нямецкіх пазіцый з поўначы і з поўдня разгарнуўся 23 чэрвеня. Ужо на наступны дзень на поўначы дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту і 3-га Беларускага фронта акружылі Віцебск, а потым – Оршу. 26 і 27 чэрвеня абодва гарады былі вызваленыя. 4 ліпеня савецкія войскі занялі Полацак.
На паўднёвым напрамку 27 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту акружылі, а праз два дні цалкам разграмілі групоўку саперніка. 2-гі Беларускі фронт фарсіраваў Днепр і 28 чэрвеня вызваліў ад саперніка Магілёў.
Нямецкі фронт на беларускім напрамку пачаў развальвацца.
У выніку рашучых дзеянняў 3 ліпеня сталіца нашай рэспублікі горад Мінск быў вызвалены ад нацыскай акупацыі. У катле 4-я армія вермахта, якая 11 ліпеня была ліквідавана..
2-гі Беларускі фронт у гэты ж перыяд паспяхова правёў Беластоцкую і Асавецкую наступальныя аперацыі, вызваліўшы Гродна (16 ліпеня) і Беласток (27 ліпеня). ліквідавана. У Брэсце (вызвалены 28 ліпеня) удалося акружыць некалькі дывізій саперніка.
Такім чынам, савецкія войскі выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
Лекцыя аб гісторыі вызвалення Беларусі з паказам дакументальнага фільма пра гэтыя падзеі была прачытана для калектыву Будаўніча-мантажнага цягніка №169 філіяла ААТ»Дарбудмантажтрэст».
![]() |
1. Спікер мерапрыемства – намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вабласці Буевіч Таццяна выступае перад калектывам Будаўніча-мантажнага цягніка №169 філіяла ААТ «Дарбудмантажтрэст» з паведамленнем аб Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» |
![]() |
2. У зале падчас мерапрыемства. |