Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»

17 красавіка 2025 года Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках адзінага дня інфармавання фільм быў прадстаўлены супрацоўнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і яго падраздзяленняў. Яшчэ адзін паказ адбыўся для навучэнцаў сярэдняй школы № 43 г.Віцебска імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова ў рамках правядзення урока Памяці, прымеркаванага да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка прадстаўляе ўдзельнікам мерапрыемства дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2–3. Удзельнікі мерапрыемства падчас паказу прэзентацыі
4–5. Навучэнцы сярэдняй школы № 43 г.Віцебска імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны