Інфармацыйна-метадычны занятак па асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы адбыўся ў Цэнтральнай лабараторыі
15 красавіка ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прайшоў інфармацыйна-метадычны занятак, прысвечаны асновам ідэалогіі беларускай дзяржавы. Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне разумення супрацоўнікамі ключавых прынцыпаў нацыянальнай ідэалогіі, яе гістарычных каранёў і ролі ў сучасных умовах.
Ва ўступным слове дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко акцэнтаваў увагу на ролі архіўных устаноў у абароне гістарычнай праўды і супрацьдзеянні фальсіфікацыям. «Наша праца па захаванню дакументаў – гэта ўклад ва ўмацаванне ідэалагічных асноў дзяржавы. Толькі абапіраючыся на дакладныя крыніцы, мы можам супрацьстаяць спробам скажэння гісторыі», – адзначыў ён.
Намеснік дырэктара С.І.Мязга падрабязна раскрыў кампаненты ідэалогіі беларускай дзяржавы, замацаваныя ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.04.2025 № 12.
Занятак стаў важным крокам у павышэнні ідэалагічнай граматнасці калектыву. Удзельнікі адзначылі, што разуменне асноў дзяржаўнай ідэалогіі дазваляе больш эфектыўна выконваць прафесійныя задачы, асабліва ў сферы захавання дакументальнай спадчыны.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў умацоўвае сувязь паміж архіўнай работай і стратэгічнымі мэтамі дзяржавы, спрыяючы выхаванню грамадзянскай адказнасці і патрыятызму сярод супрацоўнікаў.
![]() |
1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (злева) і намеснік дырэктара С.І.Мязга (справа) выступаюць перад супрацоўнікамі |
![]() |
2. Супрацоўнікі лабараторыі падчас інфармацыйна-метадычнага занятку |