«Сад памяці». Маладзечанскія архівісты высадзілі дрэвы ў рамках міжнароднай акцыі

16 красавіка 2025 года каля Брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і партыйных работнікаў у Маладзечне прайшла міжнародная патрыятычная акцыя «Сад памяці», арганізаваная прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва пры падтрымцы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства: кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў. Супрацоўнікі ЗГА ў г.Маладзечне таксама ўнеслі свой уклад ва ўвекавечанне памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Высаджаныя дрэвы ля мемарыяла стануць жывым сімвалам мужнасці і стойкасці продкаў, пераемнасці пакаленняў.

У рамках мерапрыемства таксама адбылася ўрачыстая цырымонія запальвання Вечнага агню, ускладанне кветак да манумента і хвіліна маўчання ў гонар загінуўшых.

Удзел архівістаў у акцыі падкрэслівае важнасць захавання дакументальнай спадчыны ваенных гадоў і перадачы гістарычнай праўды будучым пакаленням. А «Сад памяці» з 80 вечназялёных дрэў стаў яшчэ адным крокам ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы патрыятычнага выхавання і гістарычнай асветы.

 

1. Архівісты перад мітынгам.
2-4. У час мітынгу.
5-7. Архівісты закладваюць «Сад памяці».