Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці 9–10 красавіка 2025г. прынялі (анлайн) удзел ва IIМіжнароднай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў», арганізаванай Інстытутам гісторыі ім.Ш.Марджані і Інстытутам татарскай энцыклапедыі і рэгіёназнаўства ім.М.Хасанава Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан

Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. з’яўляецца адной з найважнейшых па сваёй значнасці і маштабах наступстваў падзей у гісторыі XXст.

Арганізатары II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў» асноўную канцэпцыю свайго мерапрыемства бачылі ў тым, што на палях бітваў з нацызмам і ў тылавой працы па забеспячэнні патрэб фронту гераічна выявілі сябе прадстаўнікі розных народаў Савецкага Саюза: ваявалі і працавалі яны плячом да пляча, нягледзячы на месца нараджэння ці нацыянальнасць. Таму важна сёння гаварыць і аб рэгіёнах, і аб народах і іх укладзе ў дасягненне агульнай – адной на ўсіх – Вялікай Перамогі.

У лёсе кожнага з рэгіёнаў СССР па-свойму адбілася вайна.

Для Беларусі яна стала найстрашэннай трагедыяй у гісторыі.

У красавіку 2021г. у Беларусі Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана і ў цяперашні час працягвае расследавацца крымінальная справа па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Матэрыяламі крымінальнай справы пацверджана знішчэнне не менш як 12348сёл і вёсак, у тым ліку не менш як 288вёсак спалены поўнасцю разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны. Віцебшчына – адзін з найбольш пацярпелых рэгіёнаў. У Віцебскім рэгіёне зарэгістравана звыш 1500пахаванняў ахвяр вайны, з іх больш за 300 – пахаванні мірных грамадзян.

Захаванне гістарычнай памяці аб вайне – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце беларускіх архіваў. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці з’яўляюцца пастаяннымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны 1941–1944гг. Вось і на ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў», арганізаванай Інстытутам гісторыі ім.Ш.Марджані і Інстытутам татарскай энцыклапедыі і рэгіёназнаўства ім.М.Хасанава Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан, прагучаў даклад «Віцебшчына, апаленая вайной: перадваеннае гаспадарчае развіццё, эвакуацыйныя мерапрыемствы ў ліпені 1941года і вынікі нацысцкай акупацыі (1941–1944)».

 

1. Банэр IIМіжнароднай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў», арганізаванай Інстытутам гісторыі ім.Ш.Марджані і Інстытутам татарскай энцыклапедыі і рэгіёназнаўства ім.М.Хасанава Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан
2. Удзельнікі секцыі «Адзінства фронту і тылу: эканамічнае забеспячэнне патрэб абароны», на якой прагучаў даклад «Віцебшчына, апаленая вайной: перадваеннае гаспадарчае развіццё, эвакуацыйныя мерапрыемствы ў ліпені 1941года і Вынікі нацысцкай акупацыі (1941–1944)»