У БелНДІДАС выйшла восьмае, перапрацаванае выданне «Альбома форм организационно-распорядительных документов с комментариями (на основе унифицированных форм документов Унифицированной системы организационно-распорядительной документации)»
Альбом уключае прыклады афармлення дакументаў на аснове ўніфікаваных формаў дакументаў, уключаных ва ўніфікаваную сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі (УСАРД), зацверджаную загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2019 №41 са змяненнямі, унесенымі загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2020 №21.
У дадзеным выданні прыклады афармлення дакументаў і каментарыі да іх перапрацаваны ў адпаведнасці са зменамі ў заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 62 руб. 09 кап., з перасылкай па пошце – 67 руб. 20 кап.
№разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
Альбом форм арганізацыйна-распарадчых дакументаў з каментарамі (на аснове ўніфікаваных форм дакументаў уніфікаванай сістэмы арганізацыйна-распарадчай дакументацыі) |