Супрацоўнікі дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесе новае жыццё!»
4красавіка 2025года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесе новае жыццё!», якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з мэтай аднаўлення участкаў ляснога фонду, пацярпелых, у тым ліку, у выніку ўраганных вятроў у ліпені 2024.
Перад пачаткам работ спецыялісты лясной гаспадаркі правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама далі кароткія рэкамендацыі па выкарыстанні інструментаў для пасадкі.
У ходзе правядзення акцыі, архівістамі высаджаны саджанцы хвоі на тэрыторыі Калінінскага лясніцтва.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» працягнецца па 12красавіка 2025. Удзел у акцыі, прымеркаванай да года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, можа прыняць любы жыхар краіны, для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва бліжэйшага лясгаса, дзе вас забяспечаць усім неабходным.
![]() |
Удзельнікі акцыі «Дай лесе новае жыццё!» на тэрыторыі Калінінскага лясніцтва |
![]() |
Супрацоўнікі дзяржаўнага архіва падчас пасадкі лесу |
![]() |
Супрацоўнікі дзяржаўнага архіва падчас пасадкі лесу |