Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў дзень 82-й гадавіны Хатынскай трагедыі прынялі ўдзел у цырымоніі народнага ўскладання кветак ля памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

22 сакавіка 1943 года нацысцкія памагатыя правялі карную ў вёсцы Хатынь. Загінула 149 яе жыхароў, з іх 75 дзеці ва ўзросце да 16 гадоў. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту.

Хатынь сёння для кожнага – гэта сімвал болю і пакут беларускага народа, бесчалавечнасці вайны.

Памятныя мерапрыемствы, якія праходзілі па ўсёй рэспубліцы, ва ўмовах інфармацыйнай вайны, аб’яўленай Беларусі шэрагам заходніх краін, гавораць аб тым, што беларусы захоўваюць гістарычную праўду пра падзеі, якія адбываліся ў рэчаіснасці на беларускай зямлі падчас яе акупацыі гітлераўскімі захопнікамі.

23 сакавіка 2025 г. у г.Віцебску адбылася цырымонія народнага ўскладання кветак ля памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У цырымоніі прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1. У г.Віцебску ў памяць аб вёскі Хатынь і яе жыхарах праходзіць цырымонія народнага ўскладання кветак ля памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2. У памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў дзень 82-й гадавіны Хатынскай трагедыі.
3. Дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Кароль Аляксандр Мікалаевіч, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна і загадчык сектара ідэалагічнай працы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Кіруценкі Ігар Юр’евіч перад пачаткам цырымоніі народнага ўскладання кветак у памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 82-й гадавіны Хатынскай трагедыі.