Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» ўдзейнічае ў пасяджэнні раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны

21 сакавіка 2025 года напярэдадні 82-й гадавіны дня трагедыі, якая адбылася ў в.Хатынь Лагойскага раёна адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войн і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у якім прыняла ўдзел вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка.

Супрацоўнікі рабочай групы сабраліся за круглым сталом, каб не толькі ўспомніць трагедыю Хатыні, але і паразважаць, пра тое, наколькі падзеі 82-х гадовай даўніны трэба ведаць сёння, разумеючы іх глыбокі трагічны сэнс, памятаць і несці гэтую памяць да новых пакаленняў. Таксама было разгледжана пытанне аб прывядзенні ў парадак памятных знакаў і пахаванняў.

На фота: Вікторыя Кандраценка ўдзейнічае ў пасяджэнні раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны.