Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прыняў удзел у радыёперадачы

20 сакавіка 2025 года напярэдадні 80-й гадавіны Перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцывядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка і вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Галіна Жандарава – прынялі ўдзел у дзённым эфіры Гомельскага гарадскога радыё па тэме «Дарогі Перамогі».

У гутарцы з вядучай Ангелінай Ганчаровай архівісты расказвалі аб пісьмах Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў Рэчыцкім дзяржархіве. Сярод іх – пісьмы 1944 года, прысланыя ў адміністрацыю Мікуліцкага сельсавета Брагінскага раёна і змястоўваючыя просьбы паведаміць аб лёсе вёсак раёна і іх жыхароў, пісьмо воіна Сямёна Аніскаўца ў вёску Клівы Хойніцкага раёна, пісьмо рэчычанкі-вязніцы канцлагера і іншыя пісьма, ілюструючыя франтавыя будні і нямецкую акупацыю.

Была адзначана роля пісем Вялікай Айчыннай вайны ў грамадстве, якая зводзіцца да прадстаўлення весткаў з іх шырокай публіцы, арганізацыі выставак архіўных дакументаў, падрыхтоўкі артыкулаў, правядзення лекцый ва ўстановах адукацыі і інш.

 

1. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Сяргей Жарносенка і Галіна Жандарава
2-3. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Сяргей Жарносенка і Галіна Жандарава і вядучая Гомельскага гарадскога радыё Ангеліна Ганчарова ў час інтэрв’ю