Аб удзеле ў рабоце круглага стала «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці»

Прадстаўнікі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» 13 сакавіка 2025 г. прынялі ўдзел у паседжанні круглага стала «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці». Прысвяцілі мерапрыемства 100-гадоваму юбілею Полацкага краязнаўчага таварыства. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Краязнаўчы музей. У паседжанні круглага стала прынялі ўдзел 28 даследчыкаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, архівістаў, настаўнікаў.

Загадчык аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў, Бярэзіна Вольга Аляксандраўна, выступіла з дакладам «Алічбоўванне дакументаў як адзін з перспектыўных напрамкаў дзейнасці архіва», загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў, Дзічкевіч Марына Міхайлаўна, прадставіла даклад «Рэалізацыя рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку».

На фота: Круглы стол «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці».