Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» павіншавалі ветэрана архіва з 70-гадовым юбілеем

6 сакавіка 2025 г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі ветэрана архіва Клімко Тэрэсу Вацлаваўну, якая працавала архівістам 1 кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» больш за 43 гады – з 14 лютага 1973 г.па 8 чэрвеня 2016 г. Клімко Т.В. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у справу забеспячэння захаванасці дакументальнай спадчыны Прынёманскага краю ўнесена ў Кнігу пашаны ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». Супрацоўнікі архіва павіншавалі Тэрэсу Вацлаваўну з 70-гадовым юбілеем, з надыходзячым вясновым святам 8 сакавіка і ўручылі падарункі ад калектыву архіва.

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас віншавання ветэрана архіва.
2. Супрацоўнікі архіва падчас віншавання ветэрана архіва.