Напярэдадні міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Дзяржархіва Віцебскай вобласці арганізавалі для жанчын архіва канцэрт і ўручылі падарункі
Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка) святкуюць ва ўсім свеце. У гэты дзень адзначаюцца дасягненні жанчын незалежна ад нацыянальных межаў ці этнічных, моўных, культурных, эканамічных і палітычных адрозненняў.
8 сакавіка – першае вясновае свята. Кожная жанчына ў гэты дзень марыць атрымаць віншаванні. Свята заўсёды прадвесціць нешта новае, цікавае, свежае і, безумоўна, цудоўнае. Гэтае свята дае мужчынам чарговы шанец выказаць захапленне жанчынамі і зрабіць ім «камплемент».
Не сталі выключэнням мужчыны Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Напярэдадні міжнароднага жаночага дня адміністрацыя і прафкам Дзяржархіва Віцебскай вобласці арганізавалі для супрацоўніц архіва канцэрт і падарылі падарункі.
![]() |
1. Жанчын архіва віншуе намеснік дырэктара Галубоўскі Васіль Аляксеевіч |
![]() |
2. Вучні і выкладчыкі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна» – удзельнікі святочнага канцэрта для супрацоўніц Дзяржархіва Віцебскай вобласці |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3 – 6 . Моманты канцэрта. |
![]() |
7. Прызнанне ў каханні ад юнага паэта архівісткам |
![]() |
8. Старшыня прафкама Карпекін Канстанцін Рыгоравіч уручае падарункі супрацоўніцам Дзяржархіва Віцебскай вобласці |