СМІ аб адкрыцці выставы «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» ў БДАМЛМ

2 сакавіка 2025 года ў эфіры праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала «Беларусь 3» выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Сюжэт знаёміць гледачоў з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй, якая прадстаўляе багатую спадчыну паэта: рукапісы, фотаздымкі, ліставанні з роднымі, сябрамі, калегамі, дакументы да біяграфіі паэта, творчыя напрацоўкі.

Куратар выставы – вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон у сваім інтэрвью распавяла пра канцэпцыю экспазіцыі, унікальныя экспанаты і значэнне творчасці Барадуліна для беларускай культуры.

Убачыць рэпартаж тэлеканала «Беларусь 3» можна тут.

Разгорнуты матэрыял пра выставу «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» размещаны ў газеце «Звязда» па спасылцы тут.

Канал «Культура» Беларускага радыё прапануе паслухаць рэпартаж Маргарыты Прохар аб адкрыцці выставы ў БДАМЛМ па спасылцы тут.

На фота: Н.А.Мізон падчас здымак сюжэта для праграмы «Культурны тыдзень»