У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося адкрыццё гісторыка-дакументальнай выстаўкі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
28 лютага 2025 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё гісторыка-дакументальнай выстаўкі «Вялікая Перамога. Без права на забыццё». Выстаўка падрыхтавана архівістамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сярэдняй школы №110 г.Мінска імя І.М.Зубачова.
На выстаўцы прадстаўлены архіўныя дакументы і матэрыялы аб вызваленні Чырвонай Арміяй еўрапейскіх гарадоў, аб пераможным маі 1945 года, вяртанні дадому савецкіх войскаў і г.д. Асобна прадстаўлены дакументы аб адным з самых вядомых сімвалаў сталіцы – мануменце Перамогі на Плошчы Перамогі.
Далей для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой юнакі і дзяўчаты наведалі архівасховішча дзяржархіва, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў і іх сістэматызацыі. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
| 1. Гісторыка-дакументальная выстаўка «Вялікая Перамога. Без права на забыццё» |
![]() |
| 2. На адкрыцці выставы |
![]() |
| 3. На адкрыцці выставы |
![]() |
| 4. Падчас экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
| 5. Падчас экскурсіі |
![]() |
| 6. Падчас экскурсіі |
![]() |
| 7. Вучні сярэдняй школы №110 г.Мінска імя І.М.Зубачова |






