Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
14 лютага 2025 г., напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для супрацоўнікаў архіва была праведзена інфармацыйная гадзіна.
Дырэктар Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч расказаў калектыву аб тым, што кожны год 15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года. У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным.
У заключэнні інфармацыйнай гадзіны для працоўнага калектыву быў прадэманстраваны фільм «Вайна ад першай асобы».
На фота: Выступленне дырэктара архіва Вянскавіча А.Б. перад калектывам.