Удзел БДАМЛМ у мерапрыемстве, прысвечаным 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінуўшых у Афганістане
14 лютага 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранкай прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінуўшых у Афганістане, якое адбылося ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылых».
Ліцію ў Крыпце па загінуўшых у Афганістане правёў клірык прыходу храма ў гонар Усіх Святых протаіерэй Аляксей Васін.
З уступным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся гвардыі палкоўнік, старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Уладзімір Ільіч Шокаў.
У канцэртнай праграме прыняў удзел воін-інтэрнацыяналіст, палкоўнік Дзмітры Сянько з песнямі «Войны пакаленняў» і «Сустрэча з богам». Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Аляксандр Валодчанка выканаў «Цёмная ноч» і «Малітва». Песні «Мама» і «Радзіма» прагучалі ў выкананні прадстаўніка Мінскага культурна-асветніцкага армянскага таварыства Ані Гаваргян.
У завяршэнні мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па Храму-помніку і пастаяннадзейнай экспазіцыі «Музей памяці».
Гавораць, гісторыя вучыць: вучыць не паўтараць памылак папярэдніх пакаленняў, вучыць прадухіляць трагедыі. Хочацца верыць! І прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб на ўроках мінулага нашы нашчадкі будавалі агульную паспяховую будучыню, не губляючы сваіх блізкіх і дзяцей.
Калектыў БДАМЛМ жадае мірнага неба над галавой, здароўя і дабра!
![]() |
1. Работнікі БДАМЛМ на чале з А.А.Макаранка |
![]() |
2. Падчас выступлення клірыка прыхода храма ў гонар Усіх Святых протаіерэя Аляксея Васіна |
![]() |
3. Н.П.Прынько, І.А.Лабовіч і А.А.Макаранка падчас ускладання кветак |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства |