Дакументальныя выставы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
13 лютага 2025 года ў рамках выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальныя выставы: «Да 35-годдзя выбарчай сістэмы Беларусі і 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь» і «Станаўленне канстытуцыйных асноў і дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь».
На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы, прысвечаныя першым выбарам Прэзідэнта ў 1994 годзе; дакументы, якія датычацца зараджэння, станаўлення і развіцця выбарчай сістэмы ў нашай краіне, а таксама дакументы, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы фарміравання і развіцця дзяржаўнай сімволікі БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь.
З матэрыяламі выставачных праектаў пазнаёміліся работнікі органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 2. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 3. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 4. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 5. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |




