Рабочая сустрэча ў НАРБ з работнікамі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь па пытаннях прымянення штучнага інтэлекту ў архіўнай дзейнасці
11 лютага 2025 года па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча архівістаў з дэлегацыяй Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – галаўной арганізацыі Беларусі па даследаваннях у галіне інтэлектуальных даследаванняў, якую ўзначаліў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце інстытута С.Н.Касанін.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Я.Цвяткоў у прывітальным слове абазначыў важнасць развіцця тэхналогій з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і ўкаранення іх у архіўную справу.
Перад вучонымі выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва А.А.Стуканава. У сваім дакладзе Алена Аляксандраўна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, а таксама спынілася на праблемных пытаннях, якія патрабуюць пошуку тэхналагічных рашэнняў: як дапамагчы грамадзянам зарыентавацца, у які архіў звяртацца па неабходныя ім звесткі і пры гэтым скараціць працавыдаткі архівістаў; як выкарыстоўваць лічбавыя копіі дакументаў для пошуку ў іх інфармацыі і інш. Для гасцей архіва таксама была праведзена экскурсія.
Працягваючы рабочую сустрэчу, перад прысутнымі выступіў дырэктар Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброў з дакладам «Інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы, якія адмініструюцца Цэнтрам».
Падводзячы вынікі сустрэчы, архівісты і вучоныя абмеркавалі практычныя аспекты ўкаранення штучнага інтэлекту ў архіўную дзейнасць і дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў |
![]() |
2. Прадстаўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, крайні справа – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце інстытута С.М.Касанін |
![]() |
3. Удзельнікі працоўнай сустрэчы |
![]() |
4. Выступленне намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва А.А.Стуканавай |
![]() |
5. Выступленне дырэктара Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброва |
![]() |
6. Прадстаўнікі Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці, якія прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы |
![]() |
7. Падчас экскурсіі па Нацыянальным архіве |
![]() |
8. Падчас экскурсіі па Нацыянальным архіве |