Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» круглага стала «Выхаванне патрыятызму ў маладога пакалення праз прызму падзей Вялікай Айчыннай вайны»

6 лютага 2025 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол, прысвечаны Герою Савецкага Саюза, военачальніку і разведчыку Гвардыі генерал-маёру Сямёну Давыдавічу Крэмеру. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар архіва Юрый Шастапалаў, намеснік дырэктара Зоя Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка і запрошаныя госці – унучка С.Д.Крэмера Людміла Васільева, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» Антон Ярмоленка, 3-й сакратар Гомельскага абласнога камітэта КПБ Дзмітрый Мурашка і супрацоўнікі архіва.

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі і ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння Сямёна Давыдавіча Крэмера ўдзельнікамі круглага стала абмяркоўвалася тэма патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення на прыкладзе герояў – гамяльчан. Праца архіваў, у рамках пілотнага праекта «Архівы – школе», заключаецца ў правядзенні патрыятычных урокаў, практычных заняткаў з архіўнымі дакументамі і даследаванняў гістарычных фактаў у гуртку «Юны архівіст». Вынікам такіх архіўных даследаванняў стала праца вучня школы №75 г.Гомеля Уладзіслава Старавойтава, прысвечаная біяграфіі і ваеннай дзейнасці С.Д.Крэмера, якая заняла першае месца на абласным конкурсе «Юны архівіст». Намеснік дырэктара архіва Зоя Аляксандравіч расказала аб архіўнай калекцыі асабістых спраў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з якімі плануецца работа з навучэнцамі ў рамках акцыі «Архівы – школе». Людміла Васільева расказала пра невядомыя цікавыя факты ваеннай біяграфіі свайго дзеда і падарыла архіву памятныя падарункі.

Падводзячы вынікі круглага стала дырэктар архіва Юрый Шастапалаў адзначыў неабходнасць патрыятычнага выхавання моладзі праз прызму падзей Вялікай Айчыннай вайны, прапагандуючы архіўныя дакументы. У чытальнай зале архіва гасцям была прадстаўлена выстава дакументаў ваенных гадоў «Юнацтва, праведзеная ў рабстве. Лісты на Радзіму». Супрацоўнікамі архіва была праведзена экскурсія па архівасховішчы, дзе госці змаглі ўбачыць, як захоўваюцца і рамантуюцца архіўныя дакументы.

На заканчэнне сустрэчы Людміла Васільева падзякавала работнікам архіва за праведзеную работу па захаванню дакументаў С.Д.Крэмера. Таксама адбыўся абмен кантактамі для працага супрацоўніцтва па захаванню памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Удзельнікі круглага стала «Выхаванне патрыятызму ў маладога пакалення праз прызму падзей Вялікай Айчыннай вайны»
2. Сваякі С.Д.Крэмера разглядаюць архіўныя фотадакументы
3. На экскурсіі ў архівасховішчы