«Марафон адзінства»: кіраўніцтва Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна прыняло ўдзел у фінале рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі

Кіраўніцтва ЗГА ў г.Маладзечна прыняло ўдзел у фінале рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». Грандыёзны канцэрт прайшоў 24 студзеня ў сталічным спартыўна-забаўляльны комплексе «Мінск-Арэна». Музычныя кампазіцыі змяняліся невялікімі ролікамі, прысвечанымі гісторыі, поспехам і развіццю Беларусі. Значным момантам стаў-удзел у мерапрыемстве кіраўніка дзяржавы.

Ідэя правядзення марафону была агучана Аляксандрам Лукашэнкам 17 верасня 2024 года на ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар Дня народнага адзінства. Прэзідэнт тады падкрэсліў, што акцыя аб’яднае тры галоўныя элементы: традыцыі нацыянальнай культуры, таленты беларускага народа і славянскую душу, якая стварае атмасферу гармоніі і ўзаемаразумення.

З восені марафон наведаў 15 гарадоў Беларусі, стаўшы сапраўдным святам для тысяч жыхароў краіны. Акрамя выступленняў любімых артыстаў, праграма ўключала сустрэчы з цікавымі асобамі, наведвання айчынных прадпрыемстваў, адкрыццё муралаў і мноства іншых мерапрыемстваў. Архівістамі Маладзечна былі прадстаўлены тэматычныя пляцоўкі і выставы.

 

1. Дырэктар архіва I.Пудакевіч у складзе раённай дэлегацыі
2. Прадстаўнікі архіва на Марафоне адзінства.