Аб правядзенні пашыранага пасяджэння Вучонага савета БелНДІДАС па выніках работы за 2024 год
21 студзеня 2024 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбылося пашыранае пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі работы інстытута за 2024 год. У рабоце Вучонага савета прыняў удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.
У справаздачным дакладзе дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падвёў вынікі работы па ўсіх напрамках дзейнасці інстытута, даў ацэнку рабоце кожнага падраздзялення, адзначыў уклад кожнага работніка ў вырашэнне пастаўленых перад БелНДІДАС задач, вызначыў задачы на наступны перыяд. У абмеркаванні дакладу прынялі ўдзел загадчыкі аддзеламі У.С.Пазнякоў, С.Я.Купрыянаў, А.В.Шумская, А.У.Хмялеўская.
А.Я.Цвяткоў даў станоўчую ацэнку рабоце БелНДІДАС у 2024 г., падзякаваў супрацоўнікам інстытута за праведзеную работу, указаўшы на праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння, нацэліўшы калектыў на далейшую плённую працу.
У завяршэнні пашыранага пасяджэння Вучонага савета дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў і намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў выказалі падзяку калегам за выкананую працу і ўручылі ўзнагароды супрацоўнікам інстытута.
За якаснае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і асаблівы ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну і па выніках работы за 2024 г. Ганаровай граматай і Падзякай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова і старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-тэхнічнага рэдагавання і інфармацыі Т.В.Салавей.
![]() |
1. Уступнае слова дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова |
![]() |
2. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова з выніковай справаздачай за 2024 г. |
![]() |
3. Выступленне намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова на пашыраным пасяджэнні Вучонага савета БелНДІДАС |
![]() |
4. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вядучага навуковага супрацоўніка аддзела архівазнаўства І.А.Ганчаровай |
![]() |
5. Узнагароджанне падзякай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь старшага навуковага супрацоўніка аддзела навукова-тэхнічнага рэдагавання і інфармацыі Т.В.Салавей |