Выстава «Стагоддзе беларускага кіно» ў г.Гродна

17-18 студзеня 2025 года ў г.Гродна прайшла маштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках акцыi была прадстаўлена перасоўная выстава «Стагоддзе беларускага кіно». Гэта сумесны праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі беларускага кіно. У аснове выставачнага праекта – унікальныя архіўныя матэрыялы, якія паказваюць вытокі беларускага «сінематографа» ў 20-30-я гг.XX ст., музейныя прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, рэквізіт і касцюмы да найбольш значных беларускіх фільмаў.

Выстава адлюстроўвае не толькі гісторыю кінафестывалю, але і жанравую разнастайнасць беларускага кінематографа. Усяго за два дні сваёй працы выставу наведалі больш за тысячу жыхароў горада і яго гасцей.

 

1. Выстава «Стагоддзе беларускага кіно» у г.Гродна
2. Архіўныя дакументы на выставе
3. Экспазіцыя выставы «Стагоддзе беларускага кіно»
4. Экспазіцыя выставы «Стагоддзе беларускага кіно» у г.Гродна