Дакументальная выстава «Новы год. На скрыжаванні часу»
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь пачала працу выстава «Новы год. На скрыжаванні часу», прысвечаная галоўнаму зімоваму святу. У аснове экспазіцыі – дакументальныя матэрыялы і экспанаты з фондаў архіва: «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі», «Беларускі штаб партызанскага руху», «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Камітэт па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў БССР» і іншых.
Прадстаўленыя дакументы распавядаюць пра жыццё людзей, пра іх захапленні і інтарэсы ў далёкім мінулым: баявы лісток адной з партызанскіх брыгад з навагоднімі віншаваннямі за 1943 год; малюнкі зімовых пейзажаў работы партызанскiх мастакоў у 1943-1944 гг.; дакладная запіска акруговага інтэнданта Беларускай ваеннай акругі А.Кастарова аб парадку забеспячэння цёплымі рэчамі асабістага складу акругі на зіму 1944/1945 гг.; рэпертуар Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета на снежань – студзень 1957 г.; запрашальныя праграмкі на тэатральныя спектаклі для дзяцей у дні зімовых канікул; дакументы аб падрыхтоўцы і правядзенні спартыўнага свята «Мінская лыжня»; падборкі газет, якія асвятляюць удзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў дабрачынных навагодніх акцыях «Нашы дзеці».
![]() |
1. Дакументальная выстава «Новы год. На скрыжаванні часу» |
![]() |
2. Знаёмства з выставай работнікаў архіва |
![]() |
3. Знаёмства з выставай работнікаў архіва |
![]() |
4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
5. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
6. Унікальныя дакументы на выставе |
![]() |
7. Газетная калекцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
8. Газетная калекцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |