Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
У рамках акцыі «Ад усёй душы» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з Галінай Іванаўнай Рыбцовай – ветэранам працы, старшынёй грамадскай арганізацыі «Магілёўская абласная асацыяцыя малалетніх вязняў фашысцкай няволі», членам савета ветэранаў Ленінскага раёна. Архівісты павіншавалі Галіну Іванаўну з надыходзячымі святамі, пажадалі ёй моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Падчас сустрэчы Галіна Іванаўна расказала пра сваё дзяцінства, якое прыпала на ваенныя гады. Разам з маці яна патрапіла ў Асвенцым, дзе цудам пазбегла гібелі, а затым знаходзілася на прымусовых працах у маёнтку нямецкага генерала ў вёсцы Вальмесдорф, недалёка ад горада Швібус.
Жахі вайны моцна ўрэзаліся ў дзіцячую памяць. На долю малалетніх вязняў выпалі цяжкія выпрабаванні, непасільныя нават для дарослых.
Вайна даўно скончылася, але памяць аб ёй захоўваецца ў пакаленнях. Гэтаму садзейнічае, у тым ліку і работа архівістаў, якія выяўляюць і папулярызуюць дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
1. Галіна Іванаўна Рыбцова распавядае аб падзеях свайго жыццёвага шляху. |
2. Супрацоўнікі архіва ў гасцях у Г.І.Рыбцовай |