БелНДІДАС правёў выязны навучальны семінар для работнікаў РУП «Белмытнясэрвіс»
11 снежня 2024 г. БелНДІДАС правёў выязны навучальны семінар для работнікаў РУП «Белмытнясэрвіс» па тэме «Змяненні ў заканадаўстве па пытаннях фарміравання, вядзення і захоўвання асабістых спраў работнікаў».
У семінары ў якасці слухачоў прынялі ўдзел работнікі цэнтральнага апарату прадпрыемства і яго філіялаў (у фармаце анлайн). Спікерам ад БелНДІДАС выступіла загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская.
Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектару і арганізатарам.
Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.
На фота: Загадчык аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС А.В.Шумская падчас семінара