Удзел віцебскіх архівістаў у мерапрыемствах, якія асвятляюць гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У сувязі з 25-годдзем з дня яго падпісання ў парадак дня мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці або арганізаваных архівам уключаюцца пытанні, звязаныя з гэтай юбілейнай датай. Так, 10 снежня 2024 г. падчас правядзення ўстановачнага семінара па падрыхтоўцы да абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых і даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў яго ўдзельнікам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы аб абмеркаванні праекта саюзнай дамовы на пасяджэнні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў у кастрычніку 1999 г.

На семінары для членаў вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, які адбыўся 11 снежня 2024 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, пытанне аб магчымасцях выкарыстання архіўных крыніц у праектна-даследчай рабоце навучэнцаў было асветлена на аснове дакументаў, звязаных з тэматыкай саюзнага будаўніцтва і ўзаемаадносін Беларусі і Расіі.

На фота: Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка дэманструе ўдзельнікам семінара дакументы, звязаныя са стварэннем Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі