Аб прадстаўленні калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» новага кіраўніка дырэктара Ю.В.Шастапалава

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» з сённяшняга дня ўзначаліў Юрый Шастапалаў.

Новага дырэктара калектыву прадставіў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Арцём Камалыеў.

Юрый Шастапалаў – ураджэнец Гомеля. Мае дзве вышэйшыя адукацыі ў сферы гісторыі і юрыспрудэнцыі. Да новай пасады працаваў у будаўнічай галіне, у мытных органах, у галіне ідэалогіі і права. Мае дзяржаўную ўзнагароду.

Віншуем з прызначэннем! Жадаем кіраўніку поспехаў у новай пасадзе, прадуктыўнай і цікавай працы, узаемаразумення і спрыяльнага мікраклімату ў калектыве!

 

1. Дырэктар «Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў
2. Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С.Камалыеў уручае пасведчанне дырэктару «Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаву
3. Дырэктар «Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў на сходзе калектыву архіва