Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 6 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Гродна»

18 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыя і экскурсія для для навучэнцаў 6 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу і бібліятэку, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а ў завяршэнне прагледзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.

 

Навучэнцы ў выставачнай зале
Навучэнцы ў бібліятэцы