Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у прэзентацыі новага выдавецкага праекта

14 лістапада 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выдання «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Кніга падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з выдавецтвам «Кітап» (Башкартастан) на матэрыяле архіўных і музейных устаноў Беларусі і Башкартастана. Яна прысвечана светлай памяці ўраджэнцаў Башкартастана, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся на тэрыторыі Беларусі супраць нацызму: удзельнічалі ў абарончых баях, ўнеслі значны ўклад у партызанскі рух, вызвалілі рэспубліку ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прывітанне ў адрас гасцей мерапрыемства накіраваў Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў, у якім падзякаваў за вялікі ўклад у захаванне гістарычнай праўды, вернасць памяці подзвігаў старэйшага пакалення.

У прэзентацыі прынялі ўдзел: намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Язерскі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Сяргей Рачкоў, прадстаўнік Рэспублікі Башкартастан пры гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Канстанцін Клімін, кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, загадчык аддзела рэкламы выдавецтва «Беларусь» Анжаліка Садоўская.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. Святаслаў Кулінок расказаў аб рабоце па падрыхтоўцы выдання і аб архіўных дакументах, якія ўвайшлі ў яго. Спікер таксама адзначыў удалую архітэктоніку кнігі.

 

Кніга «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь»
Удзельнікі прэзентацыі
Удзельнікі прэзентацыі