У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Бабруйску праходзіць выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах»
Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у Бабруйскім мастацкім музеі прадставілі выставу «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Музей стаў адной з пляцовак, дзе праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».
Работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» наведалі выставу, пагутарылі з прадстаўніком выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Аленай Валер’еўнай Хадыкай і намеснікам дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінкoм Святаславам Валянцінавічам.
Святаслаў Валянцінавіч расказаў аб праекце «Партызаны Беларусі», пазнаёміў з выставачнымі дакументамі, а Алена Валер’еўна прэзентавала архіву выданне «Партызаны Беларусі».
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінок Святаслаў Валянцінавіч знаёміць з выставай |
Галоўны бухгалтар архіва Анацка Таццяна Аляксандраўна, загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна, прадстаўнік выдавецкага дома «Беларусь Сегодня» Хадыка Алена Валер’еўна |
Представитель издательского дома «Беларусь Сегодня» Ходыко Елена Валерьевна презентовала книгу директору архива Елене Дмитриевне Заяц |
Агульная фатаграфія ўдзельнікаў выставы |